Перайсці да зместу

Драсён раскідзісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драсён раскідзісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Persicaria lapathifolia (L.) Delarbre, 1800

Сінонімы
Polygonum lapathifolium L., 1753
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  518735
NCBI  430754
EOL  592488
GRIN  t:409765
IPNI  77069480-1
TPL  kew-2572508

Драсён раскідзісты, Драсён вузлаваты, Драсён ільняны, Дрост, Драсён шурпаты, Дзердзец, Дрост белы (Persicaria lapathifolia) — травяністая расліна з роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Марфалагічная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна. Сцябло вышынёй 30-60 см, прамое, прыпаднятае або ляжачае. Лісце з кароткім хвосцікам ад даўгаватага і даўгавата-эліптычнага да ланцэтнага, часта тупое, знізу з кропкавымі залозкамі, зверху з паўмесяцавай чорнай плямай, зялёнае. Кветкі сабраны ў гронку; калякветнік зеленаваты. Плады — арэшкі, сціснутыя з бакоў, з паглыбленнямі. Цвіце ў чэрвені-кастрычніку. Плады спеюць у жніўні-кастрычніку.

Расце на пяску, смеццевых месцах.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Галарктычны від.

Надземная частка змяшчае 6 % дубільных рэчываў, галавая кіслата, оксімецілантрахіён; лісце — да 260 мг% аскарбінавай кіслаты.

У медыцыне некаторых краін ужываюць пры гемараідальных крывацёках, як слабіцельны сродак. Эксперыментальнымі даследаваннямі паказана, што расліна мае антыбактэрыяльную актыўнасць супраць дызентэрыйнай палачкі Флекснера. У народнай медыцыне ўжывалі пры алергіі, гемараідальных запорах. Лісце ядомае. Паядаецца буйным рагатым скатом, авечкамі і конямі на паша, у сена і сіласе. Меданос.

Зноскі

  • Чопик В. И., Дудченко Л. Г., Краснова А. Н. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — К. : Наукова думка, 1983. — 400 с. (рос.)